Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто з эўрадэпутатаў заклікаў ЭЗ перагледзець палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі


Паседжаньне Эўрапарлямэнту.
Паседжаньне Эўрапарлямэнту.

Вось поўны сьпіс эўрадэпутатаў, якія паставілі свой подпіс пад заявай з заклікам перагледзець палітыку Эўразьвязу адносна рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Petras Auštrevičius

Пятрас Аўштравічус

Jaromír Štětina

Ярамір Шцеціна

Elmar Brok

Эльмар Брок

Pavel Telička

Павэл Тэлічка

Anna Fotyga

Анна Фатыґа

Ana Gomes

Ана Ґоміш

Anna Maria Corazza Bildt

Анна Марыя Караца Більт

Jasenko Selimovic

Ясэнка Сэлімавіч

Gunnar Hökmark

Ґунар Гёкмарк

Josef Weidenholzer

Ёзэф Вайдэнгольцэр

Hilde Vautmans

Гільдэ Ваўтманс

Mark Demesmaeker

Марк Дэмэсмакэр

Charles Tannock

Чарльз Тэнак

Bronis Ropė

Броніс Ропе

Karoline Graswander-Hainz

Каралінэ Ґрасвандэр-Гайнц

Javier Nart

Хавіер Нарт

Tunne Kelam

Тунэ Кэлам

Laima Liucija Andrikienė

Лайма Люцыя Андрыкене

Renate Weber

Рэнатэ Вэбэр

José Inácio Faria

Жузэ Інасію Фарыя

Christofer Fjellner

Крыстафэр Ф’ельнэр

Antanas Guoga

Антанас Ґуоґа

Fredrick Federley

Фрэдрык Фэдэрлей

Michał Boni

Міхал Боні

Ramón Luis Valcárcel Siso

Рамон Люіс Валькарсэль Сысо

Ismail Ertug

Ісмаіл Эрту

Vilija Blinkevičiūtė

Вілія Блінкявічуце

Zigmantas Balčytis

Зігмантас Бальчыціс

Michaela Šojdrová

Міхаэла Шойдрава

Kosma Złotowski

Косма Златоўскі

Klaus Buchner

Кляўс Бухнэр

Edward Czesak

Эдвард Чэсак

Yannick Jadot

Янік Жадо

Michèle Rivasi

Мішэль Рывасі

Ilhan Kyuchyuk

Ілхан Кючук

Julie Ward

Джулі Ўорд

Marian Harkin

Мэрыен Гаркін

Cristian-Silviu Buşoi

Крыстыян-Сыльвію Бушой

Ryszard Legutko

Рышард Леґутка

Norica Nicolai

Норыка Нікаляй

Miapetra Kumpula-Natri

Міапэтра Кумпуля-Натры

Eugen Freund

Ойґен Фройнд

Carolina Punset

Караліна Пунсэт

Marju Lauristin

Мар’ю Лаўрыстын

Petr Ježek

Пэтр Ежэк

Monica Macovei

Маніка Макавэй

Marietje Schaake

Марычэ Схакэ

Sophie in 't Veld

Софі ін’т Фэлд

Gerben-Jan Gerbrandy

Хэрбэн-Ян Хэрбрандзі

Matthijs van Miltenburg

Матэйс ван Мілтэнбюрг

Maria Grapini

Марыя Ґрапіні

Kazimierz Michał Ujazdowski

Казімеж Міхал Уяздоўскі

Bas Belder

Бас Бэлдэр

Evžen Tošenovský

Эўжэн Тошэнаўскі

Stanislav Polčák

Станіслаў Полчак

Marita Ulvskog

Марыта Ульвскуґ

Olle Ludvigsson

Уле Людвіґсон

Jytte Guteland

Ютэ Ґутэлянд

Jens Nilsson

Енс Нільсан

Anna Hedh

Анна Хед

Beatriz Becerra Basterrechea

Бэатрыс Бэсэра Бастэрэчэа

Beata Gosiewska

Бэата Ґасеўска

Benedek Jávor

Бэнэдэк Явар

Bolesław Piecha

Балеслаў Пеха

Pavel Svoboda

Павэл Свобада

Roberts Zīle

Робэртс Зіле

Valentinas Mazuronis

Валянцінас Мазуроніс

Karima Delli

Карыма Дэлі

Traian Ungureanu

Траян Унґурану

Danuta Maria Hübner

Данута Мар’я Гюбнэр

Marek Jurek

Марэк Юрэк

Victor Boştinaru

Віктар Баштынару

Напярэдадні 72 сябры Эўрапарлямэнту зьвярнуліся да прэзыдэнта Эўрапейскай Рады Дональда Туска, прэзыдэнта Эўрапейскай камісіі Жан-Клёда Юнкера, прэзыдэнта Эўрапейскага парлямэнту Антоніа Таяні, Вярхоўнай прадстаўніцы ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі, віцэ-прэзыдэнта Эўрапейскай камісіі Фэдэрыкі Магерыні, камісара ЭЗ у пытаньнях палітыкі суседзтва і перамоваў аб пашырэньні Ёганэса Хана з заклікам асудзіць беларускія ўлады за падаўленьне мірных дэманстрацый 25 і 26 сакавіка 2017 у Менску з нагоды Дня Волі, і пратэстаў па ўсёй краіне як рэакцыю на ўказ прэзыдэнта «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».

У заяве канстатуецца, што на працягу сакавіка больш за тысячу мірных грамадзянаў Беларусі былі зьбітыя, арыштаваныя і аштрафаваныя, у тым ліку назіральнікі-праваабронцы, журналісты, жанчыны і пажылыя людзі. Нават калі многія зь іх былі вызваленыя, такое недарэчнае і злачыннае выкарыстаньне празьмернай сілы з боку сілавых структураў ня можа дапускацца і быць праігнараваным, лічаць дэпутаты.

Эўрапарлямэнтары заяўляюць, што жахліва бачыць, як савецкія мэтады КДБ ужываюцца супраць вядучых апазыцыйныя дзеячаў, такіх як Мікола Статкевіч, былы палітвязень і кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, якога ўтрымлівалі ў турме КДБ на працягу чатырох дзён без прадстаўленьня якой-небудзь інфармацыі аб яго месцазнаходжаньні, а таксама супраць Уладзімера Някляева, яшчэ аднаго кандыдата у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, якога незаконна затрымалі напярэдадні мітынгу 25 сакавіка, у выніку ён быў шпіталізаваны з прычыны стану здароўя.

Падпісанты звароту заяўляюць, што хочуць верыць, што ўсе мірныя дэманстранты, якія ўсё яшчэ застаюцца за кратамі, будуць вызваленыя неадкладна, і што ўсе судовыя абвінавачваньні супраць іх будуць зьнятыя, у тым ліку, у прыватнасьці, у дачыненьні да Міколы Статкевіча і сяброў яго партыі Сяргея Кулініча і Сяргея Кунцэвіча, супраць якіх, відавочна, сфабрыкаваная справа.

72 дэпутата асабліва хацелі б зьвярнуць увагу Эўрапейскай Рады, Эўрапейскай камісіі і Эўрапейскага парлямэнту на сумны факт, што гэтыя рэпрэсіўныя меры сталі ажыцьцяўляцца беларускімі ўладамі роўна праз год пасьля рашэньня ЭЗ аднавіць палітычныя дачыненьні зь Беларусьсю.

На жаль, гэта толькі даказвае, што варта было б прыслухацца да галасоў прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі, якія выказвалі сур’ёзныя сумневы ў шчырай гатоўнасьці прэзыдэнта Лукашэнкі зьмяніць характар свайго рэжыму і пачаць праводзіць больш дэмакратычную ўнутраную палітыку, — адзначаецца ў заяве.

Паводле дэпутатаў Эўрапарлямэнту, насамрэч на рашэньне Эўрапейскай Рады ў лютым 2016 году зьняць абмежавальныя меры ў дачыненьні да пэўных беларускіх чыноўнікаў адказалі яшчэ аднымі фальсыфікаванымі выбарамі ў верасьні 2016 году, шэрагам сьмяротных прысудаў і пакараньнямі сьмерцю на працягу 2016 году, у тым ліку адным выпадкам ужо сёлета, а цяпер брутальнасьцю і агрэсіяй спэцыяльных сіл на вуліцах гарадоў па ўсёй Беларусі.

Зыходзячы з гэтага, дэпутаты цьвёрда перакананыя ў тым, што палітыка Эўрапейскага Зьвязу ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі павінна быць перагледжаная вельмі сур’ёзным чынам. ЭЗ ня можа адмовіць у надзеі тым тысячам людзей у Беларусі, якія на нядаўніх мірных дэманстрацыях даказвалі веру ў дэмакратычную і эўрапейскую Беларусь, у якой будуць паважаць іх годнасьць і іншыя асноўныя правы і свабоды.

72 дэпутаты Эўрапарлямэнту лічаць, што ў такім разе ЭЗ павінен павялічыць свае аб’ёмы дапамогі, накіраваныя на ўмацаваньне грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ і дэмакратычных сілаў Беларусі, у тым ліку праз спыненьне нядаўна павялічанай дапамогі, накіраванай на фінансаваньне дзейнасьці беларускага ўраду і іншых дзяржаўных структураў.

І, нарэшце, ЭЗ павінен без затрымкі прымяніць адэкватныя абмежавальныя меры ў дачыненьні да ўсіх беларускіх службовых асобаў, адказных за гвалт і рэпрэсіі, а таксама фальсыфікацыі выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG