Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах дзясяткі затрыманых трымалі да вечару ў КДБ


На працягу дня ў Баранавічах невядомыя ў цывільным хапалі людзей і дастаўлялі іх у мясцовы аддзел КДБ.

Сёньня акцыі пратэсту ў горадзе не плянаваліся, але гэта не ўратавала дзесяткі людзей ад затрыманьня. Паводле праваабаронцы Сяргея Гоўшы, невядомыя ў цывільным яшчэ ў першай палове дня схапілі жыхара гораду Барыса Шырынгу. Затрыманьне адбылося каля кавярні ў Доме культуры. Шырынга раней не зьяўляўся прыхільнікам рухаў, ці партый у горадзе. Але пасьля таго, як прыйшоў на «марш недармаедаў»,ён атрымаў штраф за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Шырынга распавёў праваабаронцу, што ў мясцовым аддзеле КДБ ён пабачыў дзясяткі людзей, якіх прымушаюць паставіць подпісы аб тым, што яны папярэджаныя пра крымінальную адказнасьць за ўдзел у забароненых масавых мерапрыемствах. Людзей трымалі ў будынку КДБ да позьняга вечару.

Падобным чынам сёньня ў Баранавічах быў затрыманы мастак Алесь Фалей. Паводле Сяргея Гоўшы, мужчыну адвезьлі ў міліцыю, дзе перапісалі яго дадзеныя і адпусьцілі без складаньня пратаколу. Гэтаксама затрымалі і мясцовага актывіста БНФ Мікалая Чарнавуса-старэйшага, якога забралі з працы на рынку ў пастарунак, дзе прадпрымальніку ўручылі позву і адпусьцілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG