Папярэдне вядома, што іх спынілі супрацоўнікі ДАІ за Палацам рэспублікі. Мінчонак і Залеўскі знаходзяцца ў Цэнтральным РАУСе Менска. Прэсавы сакратар менскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі сказаў, што «нічым ня можа дапамагчы затрыманым».
У Гомелі затрыманая журналістка БелаПАН Алена Германовіч.
У Віцебску затрыманыя сябры ГА «БАЖ» Павел Левінаў, Леанід Сьвецік, Канстанцін Мардзвінцаў.
У Менску на Кастрычніцкай плошчы затрыманыя блогер Раман Пратасевіч, блогер і публіцыст Стась Карпаў.
А 12 гадзіне дня ў Бабруйску на плошчы Перамогі мелася адбыцца вулічная акцыя. Рэдактар «Бабруйскага кур’ера» Анатоль Санаценка прыйшоў асьвятляць мерапрыемства. Там яго затрымалі амапаўцы і адправілі ў міліцэйскі аўтобус.
Таксама ў Бабруйску затрыманыя журналісты Андрэй Шобін і Віктар Масаловіч.
У Оршы таксама мелася адбыцца вулічная акцыя. Там у цэнтры горада затрыманы рэдактар рэгіянальнага сайта orsha.eu Ігар Казмерчак.