Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валерыя Шчукіна адвезьлі з пастарунку з гіпэртанічным крызам у шпіталь


Валеры Шчукін
Валеры Шчукін

Валерыя Шчукіна, якога моцна зьбілі ў Заводзкім РАУС, адвезьлі на «хуткай» у вайсковы шпіталь з гіпэртанічным крызам, паведамляе старшыня грамадзянскай кампаніі «Наш Дом» Вольга Карач.

Раней відавочцы паведамлялі, што 75-гадовага Шчукіна моцна зьбівалі ў РАУС і зьдзекліва заўважалі, што ён цалкам здаровы. Валеры Шчукін хворы на інсуліназалежную форму дыябэту. Пасьля пабояў у РАУС ня выключана, што ў яго зламаная рука.

Валеры Шчукін — адзін з самых сталых і вядомых праваабаронцаў у Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савету РБ 13-га скліканьня. 22 сакавіка яму споўнілася 75 гадоў.

Як стала вядома пазьней, Валерыя Шчукіна шпіталізавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG