У сувязі з фактам неапраўданага прымяненьня фізычнай сілы, бо затрыманы не аказваў супраціўленьня, Алена Анісім просіць неадкладна пачаць пракурорскую праверку ў адносінах да дзеяньняў асобаў, якія праводзілі затрыманьне Алеся Лагвінца.
На думку дэпутаткі, такія дзеяньні падлягаюць прыцягненьню ня проста да адміністрацыйнай, але крымінальнай адказнасьці.
З пачатку сакавіка былі затрыманыя, пасаджаныя за краты ці аштрафаваныя ў сувязі з «Маршамі недармаедаў» больш за 300 чалавек, Дзень Волі ў турме сустрэнуць больш за 120 чалавек. У ліку затрыманых — доўгі шэраг палітыкаў, у тым ліку лідэры АГП, БХД, руху «За свабоду» і «Маладога фронту», чальцы іншых партыяў і рухаў, а таксама шараговыя ўдзельнікі «Маршаў недармаедаў» і людзі, якія заяўлялі, што нават не хадзілі на маршы.