Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын Марыны Адамовіч пацьвердзіў узлом яе старонкі і старонак Міколы Статкевіча


Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч
Мікола Статкевіч і Марына Адамовіч

Юрась Адамовіч, сын Марыны Адамовіч, выйшаў на відэасувязь з Радыё Свабода і пацьвердзіў, што 24 сакавіка былі ўзламаная яе старонка ў сацыяльных сетках, а таксама старонкі яе мужа, палітыка Міколы Статкевіча.

Узламаныя і старонкі самога Юрася Адамовіча. Паводле яго, зь імі таксама заблякаваная ўся тэлефонная сувязь.

Юрась Адамовіч пра ўзлом сацсетак Марыны Адамовіч і Міколы Статкевіча
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:03 0:00

На фэйсбук-старонцы Марыны Адамовіч сёньня зьявіўся допіс, што Мікола Статкевіч ня возьме ўдзелу ў маршы на Дзень Волі ў Менску 25 сакавіка і нібыта заклікае ня ўдзельнічаць іншых.

Камэнтары пра тое, што допіс несапраўдны, а старонку ўзламалі, выдаляюцца, а іх аўтары баняцца.

Допіс падобнага зьместу зьявіўся і на сайце палітыка, а таксама на ягоных старонках у сацыяльных сетках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG