Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна пачатку паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі


Бітва паўстанцаў пад Рацлавіцамі.
Бітва паўстанцаў пад Рацлавіцамі.

Падзеі 24 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Дата дня

Тадэвуш Касьцюшка
Тадэвуш Касьцюшка

24 сакавіка 1794 году ў Рэчы Паспалітай пачалося ўзброенае вызваленчае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі.

Таксама ў гэты дзень

1882 — Роберт Кох абвясьціў аб адкрыцьці бактэрыі сухотаў.

1919 — У Гомелі пачалося антысавецкае паўстаньне пад кіраўніцтвам Уладзімера Стракапытова.

1984 — праведзены першы пробны рэйс першай лініі Менскага мэтро.

1996 — на заклік БНФ некалькі дзясяткаў тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Менску, каб адзначыць Дзень Волі і выказаць пратэст супраць беларуска-расейскай інтэграцыі.

1999 — Пачатак бомбавых удараў NATO па Югаславіі.

2005 — у Кіргізстане пасьля народных хваляваньняў (тульпанавая рэвалюцыя) быў зрынуты прэзыдэнт Аскар Акаеў.

2006 — у Менску пасьля 4-х дзён існаваньня разагнанае намётавае мястэчка, створанае падчас акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.

2011 — у Менску асудзілі двух лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава да 2 і 4 гадоў калёніі. Гэта была сэрыя судовых працэсаў за Плошчу 2010, хаця гэтыя два актывісты былі прэвэнтыўна затрыманыя яшчэ 18 сьнежня 2010 нібыта за ўчыненую на вуліцы бойку.

Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў
Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў

У гэты дзень нарадзіліся

1945 — Аляксей Глебаў, беларускі скульптар.

1949 — Нік Лоў, брытанскі сьпявак.

1956 — Стыў Балмэр, прэзыдэнт карпарацыі «Microsoft».

У памяці

1905 — памёр Жуль Вэрн, францускі пісьменьнік-фантаст.

1980 — памёр Пятрусь Броўка, беларускі літаратар і перакладчык.

Пятрусь Броўка. Здымак з фондаў БДАМЛМ.
Пятрусь Броўка. Здымак з фондаў БДАМЛМ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG