Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў пра антытэрарыстычную барацьбу: «Каб не запужваць, мізэр даём у СМІ»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

У час нарады ў пытаньнях грамадзкай бясьпекі Аляксандар Лукашэнка 23 сакавіка заявіў, што абмяркоўваць будуць «антытэрарыстычную барацьбу», перадае БелТА.

«Давайце абмяркуем сытуацыю, што складаецца, — казаў Лукашэнка. — Мяне вельмі турбуе тая інфармацыя, якую я атрымліваю. Гэта ня той аб’ём, што мы даём у СМІ — ужо каб не запалохваць, мізэр даём».

Лукашэнка падкрэсьліў, што дзейнічаць зьбіраецца «роўна паводле закону» і нікога не зьбіраецца запалохваць. Ён дадаў: «Мы нічога ні ад кога ня мусім хаваць, мы мусім шчыра, адкрыта абмяркоўваць тыя пытаньні, што сёньня хвалююць нашых людзей».

«Бачу, што ходзіць такая шалёная думка ў кагосьці. Я гэтым спадарам хачу сказаць, што ўлада сёньня абсалютна нікога не баіцца. Асабліва што тычыцца прэзыдэнта. Мы праводзім сумленную, шчырую палітыку, — казаў Лукашэнка. — Мы нікому не затыкаем рот, але крок налева, крок направа ад закону будзе самым жорсткім чынам спыняцца».

Тым часам, акрамя больш як сотні арыштаваных за «маршы недармаедаў», да 20 чалавек затрыманыя пасьля заяваў Лукашэнкі пра «лягеры баевікоў». Іх лёс пад пытаньнем, зьвесткі пра затрыманых збольшага неафіцыйныя, абвінавачаньні ім не агучаныя. Таксама як не паказаныя кадры зь нібыта выкрытага «ў раёне Бабруйску і Асіповічаў» лягеру баевікоў.

Украіна выступіла з абвяржэньнем слоў Лукашэнкі пра «лягеры баевікоў» на сваёй тэрыторыі, СБУ патрабуе тлумачэньняў. Раней Украіна фактычна дамаглася абвяржэньня «прарыву мяжы» з украінскага боку. Міністар замежных спраў Літвы назваў заявы Лукашэнкі пра вайсковыя лягеры «высмактанымі з пальца небыліцамі».

Экстрым, гісторыя Беларусі, куратар «зьверху». Што вядома пра клюб «Патрыёт», які палічылі за «лягер баевікоў»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG