Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы нагадала Менску, што санкцыі былі прыпыненыя ўзамен за пазытыўныя сыгналы


Аляксандар Лукашэнка і міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі падчас сустрэчы ў сакавіку 2016 году
Аляксандар Лукашэнка і міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі падчас сустрэчы ў сакавіку 2016 году

Міністэрства замежных справаў Польшчы з занепакоенасьцю назірае за арыштамі незалежных дзеячоў і журналістаў у Беларусі. У заяве наконт падзеяў у Беларусі Варшава заклікае Менск паважаць правы чалавека і асноўныя грамадзянскія правы.

«Нагадваем, што Эўразьвяз вырашыў прыпыніць санкцыі ў сувязі з пазытыўнымі сыгналамі зь Менску. Мы спадзяемся, што Беларусь утрымае абраны год таму курс дыялёгу» — гаворыцца ў звароце.

МЗС Польшчы заяўляе, што польскія дыпляматы некалькі разоў на гэтым тыдні ўздымалі пытаньне свабоды сходаў і пратэстаў у Беларусі падчас сустрэчаў зь беларускім калегамі.

«Цягам апошняга году Польшча ініцыявала ажыўленьне палітычнага дыялёгу зь Беларусьсю, кіруючыся падпісанай чвэрць стагодзьдзя таму дамовай аб добрасуседзтве і сыгналамі беларускіх уладаў пра іх жаданьне наладзіць адносіны Беларусі з Эўразьвязам» — гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG