Журналісткі Вольга Давыдава, Любоў Лунёва затрыманыя проста ў Ленінскім РУУС Менску, куды яны прыехалі суправаджаць Насту Дашкевіч, жонку актывіста «Маладога Фронту» Зьмітра Дашкевіча.
«Не даюць выйсьці зь Ленінскага рауса. Са мною Лунёва і Давыдава Вольга», — паведаміла Наста Дашкевіч.
Пра статус Насты дзяжурны міліцыянт сказаў: "Яна проста дае паказаньні".
Наста прыехала шукаць Зьмітра, якога за некалькі гадзін перад тым затрымала міліцыя.