Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску затрымалі Ярашука, у Кобрыні — Меха


Фота з Фэйсбуку Аляксандра Меха, дзе ён паведамляе пра затрыманьне
Фота з Фэйсбуку Аляксандра Меха, дзе ён паведамляе пра затрыманьне

Карэспандэнта «Белсату» Віктара Ярашука вядуць зараз у Пінскі гарадзкі суд.

Журналіста вінавацяць у працы без акрэдытацыі. Падставай для абвінавачваньня сталі матэрыялы з «Маршу недармаедаў», што адбыўся 11 сакавіка на галоўнай плошчы ў Пінску.

У Кобрыні затрыманы мясцовы актывіст Алясандар Мех. Да яго прыехалі міліцыянты дадому. Аляксандар Мех пасьпеў паведаміць у сваім «Фэйсбуку», што да яго грукаюцца ў дзьверы. Цяпер тэлефон актывіста не адказвае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG