Пра гэта паведаміў Свабодзе галоўны рэдактар выданьня Анатоль Букас.
Дамовы зь Белсаюздрукам ужо заключаныя, зь Белпоштай маюць падпісаць у сераду. Што да распаўсюду газэты ў буйных гандлёвых цэнтрах, кіраўніцтва патрабуе дазволу намесьніцы старшыні Барысаўскага райвыканкаму па ідэалёгіі.
У лютым галоўны рэдактар «Народнай Волі» Ёсіф Сярэдзіч сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і ўзьняў пытаньне вяртаньня рэгіянальных газэт у дзяржаўную сыстэму распаўсюду. Ён перадаў кіраўніку дзяржавы сьпіс зь дзевяці выданьняў, якія ня могуць трапіць у падпісныя каталёгі і шапікі Белсаюздруку. Гэта «Борисовские новости», «Вольнае Глыбокае», «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press», «Новы час», «СНплюс. Свободные новости плюс», «Рэгіянальная газета», «ARCHE. Пачатак».
Усе гэтыя выданьні зьвярнуліся ў РУП «Белпошта» і ў Белсаюздрук. «Борисовские новости» першымі атрымалі станоўчыя адказы.