Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны рэдактар Regnum: Суд у Маскве ня стаў арыштоўваць Юрыя Баранчыка


Юры Баранчык
Юры Баранчык

Суд у Маскве адмовіўся выдаць санкцыю на арышт затрыманага на запыт беларускіх уладаў шэф-рэдактара інфармацыйнага агенцтва Regnum грамадзяніна Беларусі Юрыя Баранчыка, паведаміў «Інтэрфаксу» галоўны рэдактар гэтага СМІ Мадэст Колераў.

«Да нашага задавальненьня, Дарагамілаўскі суд Масквы ня стаў арыштоўваць нашага калегу, і бліжэйшым часам ён павінен выйсьці на свабоду», — сказаў Колераў.

Ён выказаў меркаваньне, што расейская пракуратура, якая цяпер разглядае запыт Менску аб экстрадыцыі Баранчыка, «прыме законнае і справядлівае рашэньне, і ня стане выдаваць журналіста».

«Мы лічым, што нашага калегу ў Беларусі перасьледуюць з палітычных меркаваньняў, і яго нельга выдаваць», — адзначыў галоўны рэдактар.

Паводле яго, важкім аргумэнтам на карысьць таго, каб не выдаваць Баранчыка, зьяўляецца той факт, што грамадзянін Беларусі папрасіў палітычнага прытулку ў Расеі. Такое хадайніцтва журналіст напісаў на імя прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна, знаходзячыся ў Дарагамілаўскім аддзеле паліцыі Масквы.

Юры Баранчык быў затрыманы паліцыянтамі на запыт беларускага боку па справе аб распальваньні варожасьці, у межах якой летась былі арыштаваныя тры аўтары Regnum.

Апошняй на сёньня публікацыяй Баранчыка на Regnum зьяўляецца артыкул пад загалоўкам «Групоўка Макея пачала кампанію застрашэньня Лукашэнкі», дзе аўтар заяўляе, нібы міністар замежных справаў Беларусі гатовы заняць пасаду прэзыдэнта, а «прапагандысты Макея прапануюць Лукашэнку пайсьці шляхам Януковіча».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG