Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У Беларусі амаль рэвалюцыя». Што пішуць замежныя СМІ пра «маршы недармаедаў»


«Марш недармаедаў» у Менску 15 сакавіка
«Марш недармаедаў» у Менску 15 сакавіка

«Маршы недармаедаў» актыўна асьвятляюцца ў расейскіх, польскіх, украінскіх, а таксама заходніх СМІ.

Адзначаецца, што акцыі пачатку сакавіка ўпершыню за апошнія гады выклікаюць інтарэс у замежнай публікі да таго, што адбываецца ў Беларусі.

Газета.ru: спалохаць уладу не ўдалося

Выданьне адзначае, што «і ўлада, і яе праціўнікі 15 сакавіка адкрыта адпрацоўвалі варыянты сваіх дзеяньняў 25-га, хоць на Дзень Канстытуцыі ў Менску гарадзкія ўлады мітынг пратэсту дазволілі». У артыкуле зьвяртаецца ўвага і на прэвэнтыўныя затрыманьні палітычных лідэраў, і на зьяўленьне вадамётаў на менскіх вуліцах перад акцыяй, і за затрыманьне каля 40 анархістаў пасьля дазволенага шэсьця ў сталіцы.

«Маршы недармаедаў»: Менск, Горадня, Магілёў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:14 0:00

Таксама ў артыкуле ёсьць інфармацыя пра затрыманьні ў Магілёве і Горадні, дзе акцыі прайшлі без дазволу і дзе з пратэстоўцамі спрабавалі размаўляць прадстаўнікі ўлады. «У цэлым было відаць, што ў Горадні і Магілёве людзі настроеныя больш рашуча, чым у Менску», — робіць выснову аўтар публікацыі.

Polska agencja prasova: людзі выйшлі пратэставаць супраць дэкрэту «пра дармаедзтва»

Спасылаючыся на словы лідэра кампаніі «Гавары праўду» Андрэя Дзьмітрыева, агенцтва сьцьвярджае, што акцыя прайшла ў адпаведнасьці з умовамі гарадзкіх уладаў, і таму «ніякай рызыкі правакацыі» не было. Разам з тым, адзначаюць у артыкуле, у кожным з гарадоў, дзе 15 сакавіка прайшлі акцыі супраць дэкрэту «пра дармаедаў», былі затрыманьні.

LB.ua: Лукашэнка пагражае беларусам Украінай і просіць міністра МУС «выкалупваць разынкі з булкі»

15 сакавіка. У суд Цэнтральнага раёну Менску прывезьлі 24 затрыманых пасьля «Маршу недармаедаў»
15 сакавіка. У суд Цэнтральнага раёну Менску прывезьлі 24 затрыманых пасьля «Маршу недармаедаў»

У цэлым выданьне лічыць, што рэпрэсіі падчас «маршаў недармаедаў» — гэта складнік палітыкі Лукашэнкі. Прыгадваецца таксама дэпартацыя Сяргей Жадана, беспакаранасьць за пікет з расейскім трыкалёрам і за ўчыненьне канфлікту падчас прэс-канфэрэнцыі ўдзельнікаў групы ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе.

Разам з тым зьвяртаецца ўвага на тое, што нафтагазавы канфлікт паміж Расеяй і Беларусьсю цалкам паўтарае тое, што адбывалася паміж Расеяй і Украінай да пачатку расейскай агрэсіі.

«Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка працягвае зьдзіўляць заявамі, якія расейскія шавіністычныя колы могуць называць антырасейскім. Зрэшты, на справе нязьменны беларускі кіраўнік нічога ня робіць, каб абараніць незалежнасьць і сувэрэнітэт сваёй дзяржавы, усё спадзеючыся на вяртаньне да формулы „Нафта ў абмен на пацалункі“», — гаворыцца ў артыкуле.

«А яшчэ па дзяржаўным тэлебачаньні дэманструецца фільм з запалохваньнем незадаволеных беларусаў: маўляў, на акцыях пратэсту вам ніхто ня можа гарантаваць жыцьцё, паглядзіце, да чаго давялі краіну рэвалюцыянэры ва Ўкраіне. А ў нядзелю пачаўся даўно ня бачаны ў Беларусі „хапун“: вязалі ўсіх — арганізатараў чарговага маршу недармаедаў, актывістаў і журналістаў», — падсумоўвае LB.ua.

Forbes: у Беларусі амаль рэвалюцыя

«Марш недармаедаў» у Горадні 15 сакавіка
«Марш недармаедаў» у Горадні 15 сакавіка

Выданьне адзначае, што грамадзкія пратэсты супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якія пачаліся ў сярэдзіне лютага ў адказ на падатак для тых, хто працуе менш за палову году, вырасьлі і ператварыліся ў попыт на сыстэмныя палітычныя зьменаў. Падкрэсьліваецца, што такая сытуацыя выклікае ў Крамлі страх чарговага «майдану».

Страх, на думку аўтараў артыкулу, падмацоўваецца тым, што апошнім часам Лукашэнка спрабуе наладзіць дыялёг з Захадам, арыентуючыся на магчымасьць атрымаць адтуль падтрымку ў выглядзе грашовых крэдытаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG