Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Нідэрляндах перамагае партыя прэм’ера Марка Рутэ


Марк Рутэ (справа) і Херт Вілдэрс
Марк Рутэ (справа) і Херт Вілдэрс

На парлямэнцкіх выбарах у Нідэрляндах перамагае партыя прэм’ер-міністра Марка Рутэ «Форум за свабоду і дэмакратыю».

Пасьля апрацоўкі больш як 90 адсоткаў выбарчых бюлетэняў яна набірае звыш 21 адсотка галасоў. Гэта дазволіць ёй атрымаць 33 дэпутацкія мандаты са 150. Ультраправая Партыя свабоды Xерта Вілдэрса мае прыблізна 13 працэнтаў галасоў і 20 дэпутацкіх месцаў. Вілдэрс ужо прызнаў паразу сваёй партыі.

Для фармаваньня кіроўнай кааліцыі Марку Рутэ неабходна заручыцца падтрымкай 76 дэпутатаў. Напярэдадні галасаваньня ён падкрэсьліў, што верагоднасьць саюзу з Партыяй свабоды Вільдэрса роўная нулю.

Камэнтуючы вынікі выбараў, Рутэ сказаў, што Нідэрлянды прагаласавалі супраць «шкоднага папулізму», іншымі праявамі якога ў сьвеце ён назваў Брэксыт і перамогу Дональда Трампа на выбарах у ЗША, перадае BBC.

Посьпех партыі Рутэ прывіталі ў Германіі і ў Францыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG