Менск. Цэнтральны суд. Ільля Міраненка — 14 сутак арышту.
Горадня. Аляксандру Лаўрэнцьеву — 13 сутак.
Менск. Суд Цэнтральнага раёну
Каптур — 12 сутак.
Мітрашэўскі — 15 сутак.
Навакоўскі (з падбітым вокам) — 12 сутак.
Усяго тут 27 чалавек, зь іх судзілі ўжо 21 і 1 шпіталізавалі. Гэта Антон Данілаў, у яго моцна забалела галава.
Магілёў. Пэсіянэр Аляксандар Нажэнка, 62 гады, ліквідатар-чарнобылец, — папярэджаны за ўдзел ў Маршы недармаедаў. Судзіла Вікторыя Палякова
Апошні вырак у Цэнтральным судзе Менску — 12 сутак
Менск. Цэнтральны суд. Апошні засуджаны — блогер Пятро Маркелаў, 12 сутак арышту. Маркелаў вёў рэпартаж ў Фэйсбуку. Судзьдзя Натальля Вайцэховіч адмовілася разглядаць яго відэа, сьведкі блыталіся. Маркелаў адмаўляў, што нёс маску. Сьведчылі амапаўцы Чэўшаў і Хомін, пра якіх затрыманы казаў, што яны хлусілі.
На вырак заля адказала словамі «Ганьба!»
Магілёў. Сацыял-дэмакрата Дзьмітрыя Люнтава Ленінскі суд пакараў 15 суткамі арышту. Судзьдзя Любліна прызнала яго вінаватым у арганізацыі шэсьця па Ленінскай вуліцы на знак нязгоды з дэкрэтам № 3. Люнтаў кажа, што будзе абскарджваць прысуд, бо лічыць, што не парушаў ніякіх канстытуцыйных нормаў і законаў.
Менск. У Першамайскім судзе апраўдалі журналістку Дыяну Серадзюк, якую судзілі за ўдзел у мітынгу 21 лютага каля Курапатаў. Падрабязнасьці — у артыкуле:
Справу журналісткі Дыяны Серадзюк спынілі. Віна яе не даказаная
«Мяне павалаклі па асфальце» — Лідзія Вярыга асуджаная за «Марш недармаедаў»
Сьпіс асуджаных «на суткі» за акцыі 15 сакавіка
Асноўныя абвінавачваньні: «непадпарадкаваньне міліцыі», «удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве», «арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства».
Лічбамі пазначаная колькасьць прысуджаных сутак адміністратыўнага арышту.
Менск
- Аўчарэнка Васіль — 14
- Аўдзеенка А. — 12
- Беланогаў Д. — 14
- Вярыга Лідзія — 12
- Ворса А. —12
- Дубовік Алена — 12
- Дзяткоўскі Яўген — 15
- Дубіна Марына — 14
- Курцоў Максім — 12
- Каптур Алег — 12
- Каптур Вольга — 12
- Кузьняцоў Ю. — 12
- Канаплёў Арсень — 13.
- Ларыёнаў Уладзімер — 12
- Лобаў Уладыслаў — 15
- Маркаў Павел (Расея) — 15.
- Маркін Арцём — 12
- Малікава Ксенія — 13
- Маркелаў Пётар (блогер) — 12
- Мітрашэўскі Дзьмітры — 15
- Міраненка Ільля — 14
- Малюкова Аксана — 13
- Мацкойць Сяргей — 15
- Навакоўскі Андрэй — 12
- Наўмовіч Ю. — 12
- Немік Алена — 13
- Пішчэлін Ю. — 12
- Пракопчык Лізавета — 13
- Ранько Анастасія — 12
- Скурыдзін Аляксандар — 12
- Сінкавец Аляксандар — 12
- Серавокая Сьвятлана — 14
- Салавей Арцём — 14
- Філіпава Юлія — 12
- Яфімовіч Марыя — 12
Магілёў
- Люнтаў Зьміцер — 15
- Мяцеліца Алег — 12
- Чырак Ігар — 15
Горадня
- Арсеньцеў Аляксандар (АГП) — 13
- Лаўрэнцьеў Аляксандар (АГП) — 13
Паводле ўласнай інфармацыі і дадзеных інфармацыйнага цэнтру «Вясна».