Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што ён прыхільнік Эўразьвязу. Сумленнага і дэмакратычнага


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

«Я хацеў бы, каб Эўрапейскі Зьвяз адпавядаў тым дэклярацыям, якія ён прапануе ўсяму сьвету: сумленнасьць, прыстойнасьць, дэмакратычнасьць». Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з намесьнікам прэм’ер-міністра, міністрам замежных і эўрапейскіх спраў Бэльгіі Дзідзье Рэйндэрсам.

«Я магу вам гарантаваць: вы заўсёды ў нашай асобе будзеце бачыць краіну, якая будзе працаваць на аб’яднаньне, на стабільнасьць у Эўропе. Мы і ў цяжкія часы вам праблемаў не стваралі, і ў будучыні ніколі гэтых праблем ня створым», — перадае словы Аляксандра Лукашэнкі прэс-служба прэзыдэнта.

Таксама Лукашэнка паведаміў, што ён выступае за захаваньне Эўразьвязу.

«Эўрапейскі Зьвяз — гэта магутная апора для плянэты, калі яна зьнікне, быць бядзе. Таму ўсе вашы „брэксыты“ і нацыяналістычныя рухі я не ўспрымаю. Гэта не мая асабістая пазыцыя (хоць і асабістая), гэтая пазыцыя зыходзіць зь міжнародных дзяржаўных інтарэсаў. Чым больш апораў, тым больш устойлівая сыстэма. Таму я прыхільнік Эўрапейскага Зьвязу», — растлумачыў Лукашэнка.

Адначасова Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён зьяўляецца праціўнікам двайных стандартаў, якія часам можна заўважыць у дзейнасьці ЭЗ.

«Калі б вы ўважліва паглядзелі на Беларусь, то ўбачылі б тут і правы чалавека, і дэмакратыю, і парадак, і бясьпеку для людзей. Мы таксама не безь недахопаў, як і вы. Але трэба размаўляць, трэба быць бліжэй адзін да аднаго. Трэба, калі ў вас ёсьць досьвед, прапаноўваць і перадаваць яго. Мы гатовыя вучыцца. Але прашу, майце на ўвазе адно: для нас сьвятыя сувэрэнітэт і незалежнасьць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG