Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да кандыдата ў прэзыдэнты Францыі Франсуа Фіёна


Франсуа Фіён
Франсуа Фіён

У дачыненьні да экс-прэмʼера і кандыдата ў прэзыдэнты Францыі ад Партыі рэспубліканцаў Франсуа Фіёна афіцыйна пачата расьсьледаваньне ў справе аб фіктыўным працаўладкаваньні, паведаміла пракуратура. Тое, што справа адкрыта, таксама пацьвердзіў адвакат палітыка.

Le Figaro піша, што афіцыйна Фіёна абвінавачваюць па артыкулах аб «растраце, дапамозе ва ўтойваньні злачынства і злоўжываньні дзяржаўнымі сродкамі».

Фіёна абвінавачваюць у тым, што ён незаконна ўладкаваў на працу жонку Пэнэлоёпу. Яна лічылася памочнікам палітыка ў той час, як ён быў дэпутатам парлямэнту, і атрымлівала зарплату памерам 3677 эўраў у месяц, хоць, паводле дадзеных сьведак, ніякіх працоўных абавязкаў не выконвала. Такім чынам яна, паводле падлікаў, зарабіла каля 1 млн. эўраў.

Сама жанчына ў інтэрвію заявіла, што сапраўды выконвала даручэньні мужа і атрымлівала за гэта грошы, але яны былі сумленна заробленыя. Фіён на мінулым тыдні таксама зрабіў заяву, у якой падкрэсьліў, што не парушаў закону.

У Фіёна праз скандал з фіктыўным працаўладкаваньнем ужо развалілася перадвыбарчая каманда: падаў у адстаўку яго прэс-сакратар, пра зыход заявіў кіраўнік штабу. Але сам палітык працягваў настойваць, што ніякія абвінавачаньні ў карупцыі не перашкодзяць яму пайсьці на выбары, і адмаўляўся здымаць сваю кандыдатуру.

Тым ня менш, з прычыны скандалу яго рэйтынгі апошнім часам падалі, і ён паводле апытаньняў прайграваў і цэнтрысту Эманюэлю Макрону, і нацыяналістычнай кандыдатцы Марын Лё Пэн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG