Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі запрацуюць «аглядныя камісіі»


Аглядныя камісіі (па-расейску «смотровые комиссии». — РС) будуць зьбіраць інфармацыю пра эканамічны стан людзей мэтадам абыходу кватэр.

Пра гэта заяўляе старшыня гомельскага аблвыканкаму Вадзім Дворнік.

Аглядныя камісіі былі створаныя яшчэ некалькі гадоў таму, і вось толькі цяпер іх час прысьпеў.

«Калі ў сям’і ёсьць грамадзяне працаздольнага веку, якія не працуюць, ім трэба даць варыянты ўладкаваньня на працу», — кажа Вадзім Дворнік. Але не ўдакладняе, што будзе, калі грамадзянін адмовіцца ад прапанаванай працы або наагул ня пусьціць аглядную камісію да сябе ў хату.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG