Другая судзьдзя - Алеся Дранькова, судзіць Віктара Міхасёва.
Другі падсудны – актывіст Віктар Міхасёў
У суд прывялі Віктара Міхасёва. Перад працэсам міліцыянты яму дазволілі зрабіць глыток вады, але давялося праваабаронцам за гэта паспрачацца з ахоўнікамі. Галіну Абакунчык у суд не прывезьлі.
Віктар Андрэеў ня лічыць сябе вінаватым
Судзьдзя Іна Кохава судзіць актывіста Віктара Андрэева. Яго абвінавачваюць паводле артыкулу 23.34, ч.1 за ўдзел ў мітынгу і шэсьці 12 сакавіка. Падсудны сказаў, што вінаватым сябе ня лічыць, але з дэкрэтам № 3 ня згодны, таму пайшоў на мітынг і шэсьце.
Судзяць Віктара Андрэева
Віктар Андрэеў расказвае, што яго прывезьлі ў суд аднаго.
У будынку суда знаходзіцца каля 50 чалавек, судзьдзя загадала выключыць відэакамэры.
Тацяна Севярынец і яшчэ некаторыя актывісты не патрапілі ў залю.
Касінерава затрымалі супрацоўнікі Маскоўскага РАУС каля 22:20 #судзяць https://t.co/mLHqUY6t7F
— Радыё Свабода (@svaboda) 13.3.2017
Першым у суд прывялі аршанскага актывіста Віктара Андрэева. Яго суправаджалі 4 міліцыянты. Яны не дазволілі даць яму перадачу з вадою.
Адвакат сказаў, што палітыка Паўла Севярынца будуць судзіць у 15 гадзінаў, журналістку Белсату Кацярыну Бахвалаву – у 14.15. Зьвестак пра карэспандэнтку Радыё Свабода Галіну Абакунчык пакуль няма.
Суполка анархістаў «Чорная ружа» паведамляе, што быў затрыманы яшчэ адзін анархіст Вячаслаў Касінераў. Гэта пацьвярджае Свабодзе сяброўка Касінерава. Падрабязнасьцей яна пакуль ня ведае.
Раней анархісты Андрэй Дзенюшкін і Руслан Халікаў былі затрыманыя сярод іншых у Берасьці пасьля «Маршу недармаедаў» 5 сакавіка. Ім прысудзілі 5 сутак, але пасьля 5 дзён зьняволеньня іх не адпусьцілі. Новы суд над імі і іншымі ўдзельнікамі берасьцейскіх пратэстаў пачаўся 13 сакавіка.
БАЖ: 12 сакавіка было затрымана 19 журналістаў і блогераў, 5 будуць судзіць #судзяць https://t.co/27do1H9aTN https://t.co/7gpsgENI6B
— Радыё Свабода (@svaboda) 13.3.2017
Дзяжурны ізалятара часовага ўтрыманьня ў Воршы паведаміў, што затрыманых павязуць у суд пасьля 11-й.
БАЖ: 12 сакавіка было затрымана 19 журналістаў і блогераў, 5 будуць судзіць
Паводле падлікаў БАЖ, цягам 12 сакавіка былі затрыманыя 19 журналістаў і блогераў. Пяцёра зь іх, у тым ліку і журналістка Радыё Свабода Галіна Абакунчык, правялі ноч за кратамі, чакаючы суду.
Затрыманых пакуль не прывезьлі ў суд
Затрыманых дагэтуль не прывезьлі, інфармацыі пра суды на стэндзе ў судзе няма. Адвакат хадзіў у канцылярыю, назваўся, што будзе абараняць журналістаў. Яму не сказалі, калі прывязуць затрыманых і пачнуцца працэсы, а таксама, хто будзе судзіць.
На стэндзе пазначана дзяжурная судзьдзя па адміністрацыйных парушэньнях — Кохава І. В. — але ці яна будзе, дакладна невядома.
Пра падзеі 12 сакавіка па-ангельску:
Belarusian Police Detain More Opposition Leaders, Journalists Amid Latest Tax Protests
У Берасьці сёньня будуць судзіць 7 удзельнікаў акцый і блогераў #судзяць https://t.co/z58oHMZSjx https://t.co/hoDxt5Fbi1
— Радыё Свабода (@svaboda) 13.3.2017
Справы арыштаваных журналістак і ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Аршанскім судзе будзе разглядаць судзьдзя Іна Кохава.
У Бабруйску затрымалі зьбіральніцу подпісаў за адмену дэкрэту № 3
Інгу Судзілоўскую міліцыя затрымала ў Бабруйску на вуліцы. Яна ўдзельнічала ва ўчорашнім мітынгу «недармаедаў», актывістка апазыцыі, якая зьбірала подпісы за скасаваньне дэкрэту № 3.
Затрыманьні, арышты, суды. Міліцэйскае пасьляслоўе да «маршаў недармаедаў» #судзяць https://t.co/E9kBKI0fU9 https://t.co/3GbNg2dRL6
— Радыё Свабода (@svaboda) 13.3.2017
Пачаліся суды ў Берасьці
У Берасьці пачаўся суд над затрыманымі напярэдадні Андрэем Дзянюшкіным, Русланам Халікавым, Дзьмітрыем Ляўчуком, Уладзімерам Асінчанкам і Кастусём Копацем, а таксама блогерамі Дзьмітрыем Гарбуновым і Сяргеем Пятрухіным, паведамляе БелаПАН.
Карэспандэнтка TUT.BY Алена Андрэева вядзе онлайн-трансьляцыю