Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто дазволіў зьмену ахоўнай зоны і будоўлю ў Курапатах. Усе імёны


У перадачы тэлеканалу АНТ «Справа прынцыпу» дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк заявіў (ад 39-й хвіліны), што ў зьмене ахоўнай зоны мэмарыялу «Курапаты» ёсьць «прамая віна Міністэрства культуры» ў канфлікце актывістаў і будаўнікоў. Ён задаецца пытаньнем, «колькі каштавала памяняць межы ахоўнай зоны» (у якой за год да зьменаў быў прададзены на аўкцыёне ўчастак пад будоўлю), а таксама цікавіцца, хто націснуў на Міністэрства культуры, каб такія межы былі прынятыя. Вядоўца перапытаў, ці з гэтым пытаньнем Марзалюк нефармальна зьвяртаецца да Сьледчага камітэту, — Марзалюк пагадзіўся.

Ці нехта «націснуў» на Міністэрства культуры, невядома. Але вядома, што новую вэрсію межаў ахоўнай зоны распрацоўвала не дзяржаўнае «Менскграда», а індывідуальны прадпрымальнік Вадзім Гліньнік на замову «Менскграда». Межы ахоўнай зоны ў 2014 годзе «перамалёўваліся» ня толькі пасьля аўкцыёну 2013 году, але і пасьля пачатку будаўніцтва «Бульбаш-холу» ў 2012 годзе. Частка будаўнічай пляцоўкі таксама ўваходзіла ў ахоўную зону (пасьля «перамалёўкі» — у зону рэгуляванай забудовы). А выніковы дакумэнт падпісаны Ірынай Дрыгай — першай намесьніцай міністра Барыса Сьвятлова.

Ірына Дрыга
Ірына Дрыга

А яшчэ раней праводзілася дзяржаўная экспэртыза архітэктурна-плянавальнай канцэпцыі той будоўлі, якая была пачалася ў 2017 годзе. Станоўчае заключэньне (№ 546-60/14) было дадзенае 30 верасьня 2014 году — у час, калі «Галоўдзяржбудэкспэртызай» кіраваў Віктар Пятруша. Экспэртыза ня выявіла нічога незвычайнага, хоць да яе не было нават належнага грамадзкага абмеркаваньня. І яшчэ раней, 26 чэрвеня 2013 году, пляцоўка ў ахоўнай зоне была прададзеная на аўкцыёне (№ 09-А-13). Аўкцыён ладзіўся Менскім гарадзкім цэнтрам нерухомасьці, якім на той момант кіраваў Станіслаў Коцікаў.

Нарэшце, у 2017 годзе, калі тэрмін дзеяньня дзяржаўнай экспэртызы праекту будаўніцтва ўжо скончыўся, а дэталёвага пляну будаўніцтва зацьверджана не было, будоўля пачалася. Яе дазволіў (рашэньнем № 162 ад 20.01.2017) Менгарвыканкам, якім на той момант кіраваў Андрэй Шорац, і (№ 2-207К-003/17 ад 13.02.2017) інспэкцыя Дэпартамэнту кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Менску, якой кіраваў Віктар Назаранка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG