Удзельнікі так званай «Маніфы» у Варшаве выйшлі ў цэнтар сталіцы з транспарантамі, «Маё цела — мой выбар» «Не дыктатуры касьцёлу!», патрабуючы спыніць спробы цалкам забараніць аборты на заканадаўчым узроўні і аднавіць дзяржаўную падтрымку праграм штучнага апладненьня.
«Мы павінны абараняцца, выходзіць на вуліцы, гэта адзіны спосаб паказаць ураду, што мы ня згодныя на маргіналізацыю правоў жанчын, хатні гвалт, каб вырашалі за нас, інакш так будзе працягвацца далей», — сказала адна з удзельніц варшаўскай дэманстрацыі.
Адначасова ў тым жа месцы прайшоў і нешматлікі кантрпікет прыхільнікаў поўнай забароны абортаў, якія разгарнулі вялізныя здымкі мёртвых чалавечых зародкаў.
«Мы прыйшлі сюды, каб паказаць фэміністкам, за што яны змагаюцца, — няўжо яны хочуць, каб такое здарылася зь іх дзецьмі?!», — заявіў удзельнік пікету.