Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі спатрэбіцца, то мы вернемся». Мітынг у Курапатах у 24 здымках

Каля 200 мясцовых жыхароў ды актывістаў сабраліся на агульнагарадзкі мітынг у Курапатах. Падчас яго Зьміцер Дашкевіч адзначыў:

«Ад імя шасьці чалавек, якія ўсталёўвалі першы намёт, я хачу абвесьціць, што мы будзем здымаць варту, якая, мы лічым, дасягнула сваіх мэтаў. Забудоўнік выконвае свае словы. На тэрыторыі няма тэхнікі, няма рыштунку. У панядзелак, паводле нашай інфармацыі, будзе раўняцца ляндшафт, а тэрыторыя будзе перадавацца «Зелянбуду».

Паводле Дашкевіча, варту здымуць у панядзелак. Але ініцыятары лягеру будуць працягваць сачыць за сытуацыяй. Дашкевіч зьвярнуўся са сцэны да старшыні Менгарвыканкаму Андрэя Шорца і заявіў, што ў выпадку перадачы тэрыторыі іншаму забудоўніку пратэст адновіцца.

XS
SM
MD
LG