Суд Маскоўскага раёну Менску 3 сакавіка абвясьціў вырак Уладу Казакевічу. Ён прызнаны вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасьцю, замаху на забойства з хуліганскіх намераў, нанясеньні траўмаў. Праз складаньне пакараньняў усяго Казакевічу суд прызначыў 15 год калёніі агульнага рэжыму. Грамадзянскія пазовы пацярпелых задаволеныя амаль у поўным памеры — на суму ў 200 тысяч рублёў.
Фота БелаПАН.
Фота БелаПАН.