Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанская Палата лордаў прыняла папраўку, якая ўскладняе Brexit


Палата лордаў.
Палата лордаў.

Палата лордаў парлямэнту Вялікабрытаніі ўхваліла папраўку ў законапраект аб пачатку працэдуры выхаду з Эўразьвязу.

Большасьць у Палаце падтрымала прапанову апазыцыйнай Лейбарысцкай партыі абавязаць ўрад гарантаваць правы грамадзян Эўразьвязу, якія пражываюць на тэрыторыі Вялікабрытаніі, пасьля таго як краіна перастане быць часткай Эўразьвязу.

Папраўка абавязвае ўрад на працягу трох месяцаў з моманту прымяненьня артыкулу 50 Лісабонскай дамовы аб Эўразьвязе (яна запускае працэдуру выхаду з блёку) унесьці прапановы па абароне правоў каля 3 мільёнаў грамадзян Эўразьвязу, якія знаходзяцца ў Вялікабрытаніі. Папраўка прадугледжвае, што ўсе грамадзяне ЭЗ і іх сямейнікі, якія на законных падставах пражываюць у Злучаным Каралеўстве на момант прыняцьця парлямэнтам законапраекту, будуць мець такія ж правы пасьля Brexit.

Цяпер ўрадавы законапраект, які надзяляе прэм’ер-міністра Тэрэзу Мэй паўнамоцтвамі пачаць перамовы аб умовах выхаду Брытаніі з Эўразьвязу, вернецца ў Палату абшчын, ніжнюю палату парлямэнту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG