Справа слухалася ў Шаўляйскі акруговы судзе Літвы. Прысуд быў абвешчаны 28 лютага.
Былы афіцэр Сяргей Пусін, які праходзіў службу на авіябазе літоўскіх вайскова-паветраных сілаў, быў асуджаны да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Грамадзянін Расеі Сяргей Маісеенка атрымаў 10 гадоў зьняволеньня — акрамя шпіянажу яго абвінавацілі ў незаконным захоўваньні боепрыпасаў, узрыўчаткі і баявых гранат.
Паводле дадзеных сьледзтва, Пусін быў завэрбаваны выведкай Расеі ў 2012 годзе і да 2014 году перадаваў зьвесткі пра ўзброеныя сілы Літвы і патруляваньне паветранай прасторы краін Балтыі сіламі НАТО. Маісеенка, паводле сьледзтва, забясьпечваў Пусіна тэхнікай для шпіёнскіх дзеяньняў і плаціў яму за інфармацыю ад 500 да 1000 эўра.
Абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай з 29 сьнежня 2014 году.
Пра гэта са спасылкай на літоўскі партал Delfi паведамляе «Нямецкая хваля».