Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гамельчукоў пачалі «запрашаць» у міліцыю за «Марш недармаедаў»


«Марш недармаедаў» 19 лютага ў Гомелі
«Марш недармаедаў» 19 лютага ў Гомелі

Каля дзясятка актывістаў атрымалі нефармальныя запрашэньні ў міліцыю ў сувязі з удзелам у «Маршы недармаедаў» 19 лютага. Запрашэньні атрымалі Васіль Палякоў, Уладзімер Кацора, маладыя блогеры, а таксама прадстаўнік прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка.

Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

«Тэлефануе мне ўчастковы інспэктар Сяргей Жытнікаў і запрашае, — распавядае Свабодзе Судаленка. — Кажу, а позву мне будзеце прысылаць? Ён адказвае: калі трэба, прышлю, але вы ж разумны чалавек, прыходзьце заўтра а 12-й, усё роўна ж пратакол складзем, прыйдзеце вы ці не. „Паводле якога артыкулу?“ Кажа, 23.34, удзел у несанкцыянаванай акцыі.

Пытаю: „Што, усе тры тысячы, хто ішоў за маімі плячыма, будзеце прыцягваць?“ — „Не, толькі тых, каго ідэнтыфікавалі“. Відаць, што яны найбольш актыўных выцягваюць на складаньне пратаколаў. Ці будуць яны штрафаваць ці саджаць, цяжка сказаць, але ж санкцыі там дастаткова сур’ёзныя, ці штраф на 20-50 базавых адзінак, ці адміністрацыйны арышт да 15 сутак».

Судаленка кажа, што ад выклікаў у міліцыю аргкамітэт правядзеньня мітынгаў супраць дэкрэту № 3 і «падатку на дармаедаў» не мяняў плянаў. Калі дэкрэт ня будзе скасаваны ці прыпынены, людзям прапануюць сабрацца зноў 25 сакавіка — на Дзень Волі.

За 100 сэкундаў: маршы «недармаедаў» ва ўсіх абласных гарадах Беларусі:

За 100 сэкундаў: маршы «недармаедаў» ва ўсіх абласных гарадах Беларусі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:40 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG