Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскія «дармаеды» вырашылі зьбірацца штонядзелі ФОТАРЭПАРТАЖ


На заклік у сацыяльных сетках сабраліся на плошчы Перамогі каля сотні незадаволеных дэкрэтам N3.

Значную частку прысутных складалі былыя работнікі фабрыкі «КІМ» — прадпрыемства, зачыненага з прычыны нерэнтабэльнасьці. У выніку сотні людзей страцілі працу. І як наступства — трапілі ў лік " дармаедаў".

На плошчы Перамогі не гучала заклікаў, людзі проста размаўлялі паміж сабой, дзяліліся ўласнымі гісторыямі.

Падчас гэтых размоваў нарадзілася прапанова зьбірацца на плошчы штонядзелі — каб нагадваць уладам пра народнае незадавальненьне з нагоды Дэкрэта N3.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG