Грышка і хор «дармаедаў»:
Мы – дармаеды, і нас да халеры.
Нашая песьня да неба ляціць.
Мы ў дурныя дэкрэты ня верым,
Брыдкі падатак ня будзем плаціць.
Саўка:
Давайця лушчэ заплаціця,
А то ў цюрагу ўгадзіця.
Грышка і хор «дармаедаў»:
Цёпла ва ўладзе чынушам прыгрэтым -
Грошы, гарэлка, ікра, каўбаса...
Ня мы дармаеды, а вы – дармаеды -
Тыя, хто гэты закон напісаў.
Саўка:
Давайце не ганіце волны,
А то палучыце па поўнай!
Грышка і хор «дармаедаў»:
Мы, беларусы – мірныя людзі,
Толькі, калі нас прыпруць да сьцяны,
Зробім мы так, што вам мала ня будзе,
Вы – тараканы, моль, грызуны.
Саўка:
А я чаго – а я нічога!
Зачэм крычаць? Пабойцесь Бога!
Я нікакой не кракадзіл,
Я проста міма прахадзіў.