У карпарацыі растлумачылі, што ім патрабуецца больш часу і рэсурсаў для разьвіцьця праграмы экіпажаў і стварэньня цяжкай ракеты-носьбіта. Першы пуск такі ракеты заплянаваны на лета гэтага году. Летась Маск прадставіў плян калянізацыі Марса, які мяркуе ажыцьцявіць у найбліжэйшае дзесяцігодзьдзе.
Да 2020 году касьмічнае агенцтва NASA рыхтуецца запусьціць яшчэ адзін марсаход. У тым жа годзе плянуецца адпраўка апарату ад праграмы ExoMars — сумеснай місіі расейскага агенцтва «Роскосмос» і Эўрапейскага касьмічнага агенцтва.