Аналягічная ідэя зьявілася 12 гадоў таму, калі былы польскі прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі падчас «аранжавай рэвалюцыі» заявіў, што можа пазычыць легендарны стол украінцам.
Пра гатоўнасьць пазычыць цяпер мэблю беларусам завіў прэс-сакратар прэзыдэнта Анджэя Дуды Марэк Магяроўскі.
«Польшча зацікаўленая ў дэмакратызацыі Беларусі. Кожная ініцыятыва, якая маеце на мэце глыбокі дыялёг паміж уладамі ў Менску і апазыцыяй, будзе з задавальненьнем успрынятая ў Варшаве» — сказаў у інтэрвію газэце «Rzeczpospilta» Магяроўскі.
Але ён засьцярог, што казаць пра гэта можна будзе толькі тады, калі ідэя беларускага «круглага стала» пачне рэалізоўвацца. «Тады можна будзе падумаць пра арэнду вядомай мэблі з Прэзыдэнцкага палацу» — дадаў прэс-сакратар прэзыдэнта Польшчы Анджэя Дуды.
Круглы стол у Польшчы паміж камуністычнымі ўладамі ПНР і прафсаюзам «Салідарнасьць» распачаўся ў лютым 1989 году. Вынікам перамоваў сталі часткова свабодныя выбары ў краіне, у якіх упершыню ў пасьляваеннай гісторыі Польшчы месцы атрымала апазыцыя.
Ідэя правядзеньня круглага стала ў Беларусі агучыў галоўны рэдактар незалежнай газэты «Народная воля» Ёсіф Сярэдзіч 13 лютага падчас сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.