Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне каля 30 грамадзян РФ асуджаныя за ваенныя злачынствы


Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка
Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка

Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве 15 лютага паведаміў, што за ваенныя злачынствы ў Данбасе ад пачатку там узброенага канфлікту асуджаны 41 чалавек. 28 зь іх — грамадзяне Расеі, астатнія — удзельнікі незаконных узброеных фармаваньняў так званых «ДНР» і «ЛНР».

Апошні прысуд быў вынесены грамадзяніну Расеі 8 лютага сёлета Торацкім гарадзкім судом (Данецкая вобласьць). Ураджэнца Масквы, былога супрацоўніка праваахоўных органаў РФ (прозьвішча яго не называецца) прысудзілі да 11 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці за ўдзел у вайне супраць Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG