Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзярждуме Расеі ня могуць паверыць, што Трамп заклікаў вярнуць Крым Украіне


Старшыня Дзяржаўнай думы Расеі Вячаслаў Валодзін заклікаў дачакацца прамых слоў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб яго пазыцыі па пытаньні вяртаньня анэксаванага Расеяй Крыму Ўкраіне.

Ён дадаў, што ўрэгуляваньне адносін з Расеяй зьяўляецца часткай перадвыбарчай праграмы Трампа, якую «трэба выконваць».

Старшыня камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Леанід Слуцкі заявіў журналістам, што рана лічыць новага прэзыдэнта ЗША «прарасейскім» і што ён на пэўным этапе «скарыстаўся настроямі аднапавярховай Амэрыкі», якая нібыта не падтрымлівае «антыпуцінскія настроі».

Кіраўнік камітэта па абароне і бясьпецы Савета Фэдэрацыі Віктар Озераў назваў словы пра неабходнасьць вярнуць Крым Украіне спробай пагасіць крытыку ў адрас Трампа ў сувязі з абвінавачваньнямі ў сувязях яго памочнікаў з Расеяй.

Напярэдадні прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсэр заявіў, што Дональд Трамп прытрымліваецца «жорсткай лініі» ў адносінах да Масквы. Па словах Спайсэра, прэзыдэнт ЗША ясна даў зразумець, што ўрад Расеі павінен"вярнуць" Крым і адмовіцца ад гвалту на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG