Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анісім і Канапацкая дапамогуць унесьці ў парлямэнт прапановы па законе аб СМІ


Дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім (зьлева) і Ганна Канапацкая
Дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім (зьлева) і Ганна Канапацкая

Дэпутаткі Алена Анісім і Ганна Канапацкая паабяцалі прадстаўнікам незалежнай прэсы прадставіць на абмеркаваньне ў Палату прадстаўнікоў прапановы па ўдасканаленьні закону аб СМІ, перадае іх заяву БелаПАН. Дэпутаткі прамаўлялі на міжнароднай канфэрэнцыі «Мэдыя Беларусі: выклікі і шанцы», якую ладзяць у Менску Беларуская асацыяцыя журналістаў і швэдзкі мэдыяінстытут FOJO.

Канапацкая заявіла, што «шчыра не разумее тых заканадаўчых актаў, якія абмяжоўваюць свабоды, у тым ліку свабоду слова»:

«Як прадстаўнікі заканадаўчай улады мы адкрытыя для дыялёгу, каб пачуць праблемы, якія ёсьць у вашай працы, скарыстацца правам заканадаўчай ініцыятывы і ўнесьці вашы прапановы ў Палату прадстаўнікоў», — заявіла дэпутатка ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Анісім жа згадала, што была сярод заснавальнікаў газэты «Новы час» і некалькі год была яе галоўным рэдактарам, таму ведае, якія праблемы маюць беларускія СМІ. Яна згадала, што зьмены, якія ўносіліся ў закон аб СМІ апошнім разам, набылі сілу 1 студзеня 2015 году:

«Думаю, прайшло дастаткова часу, каб мы маглі ацаніць станоўчыя і адмоўныя моманты гэтага закону, а таксама прааналізаваць правапрымяняльную практыку», — сказала дэпутатка і выказала надзею, што на канфэрэнцыі будуць выпрацаваныя прапановы, якія паслужаць асновай для ўдасканаленьня закону аб СМІ.

Новы «Закон аб СМІ»: Два папярэджаньні за год — блякуем сайт

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG