Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На злосьць Пуціну». Віктару Шэндэровічу дазволілі выступіць у Менску ўпершыню за 20 гадоў


Віктар Шэндэровіч
Віктар Шэндэровіч

Вядомаму пісьменьніку-сатырыку, публіцысту і аднаму з найбольш пасьлядоўных крытыкаў палітычнага рэжыму Ўладзіміра Пуціна дазволілі правесьці канцэрт у Менску.

Як паведаміў Віктар Шэндэровіч у сваім «Фэйсбуку», яго пускаюць у Менск з канцэртам упершыню амаль за 20 гадоў. Паводле пісьменьніка, пасьведчаньне № 250 ад 1 лютага на права падрыхтоўкі і правядзеньня мерапрыемства выдадзена антрэпрэнэру Галоўным упраўленьнем ідэалёгіі, культуры і спраў моладзі Менгарвыканкаму. Канцэрт павінен адбыцца 25 траўня.

«Адліга ў іх. Яшчэ летась не ўзгаднілі мяне, а сёлета ўзгаднілі, на злосьць Пуціну. Здаецца, я пайшоў на рэшту з цаны на газ, але гэта не мая справа. 25 траўня, значыцца. Калі яны за гэты час ізноў не палюбяць адзін аднаго», — напісаў Шэндэровіч у Facebook.

Віктар Шэндэровіч вядомы жорсткай крытыкай палітыкі Ўладзіміра Пуціна, у тым ліку дзеяньняў Расеі ва Ўкраіне. У жніўні 2014 году Шэндэровіч асабіста выходзіў на пікет у цэнтры Масквы з плякатам «Вайна з Украінай — ганьба і злачынства».

Праз сваю грамадзянскую пазыцыю Шэндэровіч стаў аб’ектам нападак афіцыёзнай расейскай прапаганды, а ягоныя канцэрты ў Расеі неаднойчы адмяняліся. У Беларусі, паводле яго, ён стаў пэрсонай нон-грата ў пачатку 2000-х, пасьля некаторых выпускаў праграмы «Лялькі», дзе ён у тым ліку высьмейваў Аляксандра Лукашэнку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG