Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд будзе адсочваць беларускія мяса і малако ад мяжы і да крамы


9 лютага Рассельгаснагляд паведаміў, што «на просьбу беларускага боку ўводзіць нагляд за прадукцыяй ад пункту перасячэньня адміністрацыйнай мяжы да месца рэалізацыі».

Ведамства тлумачыць гэта тым, што расейскі бок фіксуе вялікую колькасьці спробаў увозу ў Расею з тэрыторыі Беларусі жывёлагадоўчай прадукцыі невядомага паходжаньня і неадпаведнай якасьці, а Беларусь у сваю чаргу сьцьвярджае, што, на яе думку, уся гэтая прадукцыя зьяўляецца фальсыфікаванай і вырабленая на тэрыторыі Расеі.

«Гэта дазволіць пазьбегнуць прэтэнзіяў беларускага боку, бо ўвесь шлях будзе прасочвацца ў інфармацыйных сыстэмах „Аргус“ і „Меркурый“», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.

8 лютага Рассельгаснагляд паведаміў, што ў студзені на мяжы спынены ўвоз зь Беларусі ў Расею больш як 40 партыяў малочнай і мясной прадукцыі беларускага паходжаньня.

Паводле расейскага ведамства, спыненыя на мяжы беларускія харчы не адпавядалі патрабаваньням ЭАЭС, перавозіліся ў нездавальняючым санітарным стане, а таксама ў суправаджэньні дакумэнтаў, якія былі ня цалкам або няправільна запоўненыя. Таксама беларускі бок абвінавачваюць у «сьляпым кантролі» якасьці прадукцыі, нібыта вэтэрынарныя дакумэнты афармляюцца толькі на падставе прад’яўленых транспартных накладных, без агляду прадукцыі.

З 6 лютага Рассельгаснагляд увёў часовыя абмежаваньні на пастаўкі ялавічыны і ялавічных субпрадуктаў з усіх прадпрыемстваў Менскай вобласьці Беларусі, а таксама некаторых з Магілёўскай вобласьці. Сярод прычын называліся падазрэньні ў тым, што беларускія прадпрыемствы прадаюць у Расею мяса ўкраінскага паходжаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG