Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогеру Лапшыну пагражае ў Азэрбайджане да 8 гадоў турмы


Выдача Беларусьсю Азэрбайджану грамадзяніна Расеі і Ізраіля, вядомага блогера Аляксандра Лапшына сьведчыць аб захадах Баку па абароне ўласных нацыянальных інтарэсаў, заявіў журналістам віцэ-прэмʼер краіны Алі Ахмэдаў.

«Лічу, што гэтая непрымірымая пазыцыя ў выніку прывядзе да таго, што Азэрбайджан даможацца прыцягненьня да адказнасьці ўсіх вінаватых перад законам », — падкрэсьліў Ахмэдаў.

Сьледчае ўпраўленьне па справах аб цяжкіх злачынствах Генпракуратуры Азэрбайджана ўзбудзіла крымінальную справу па артыкулах «Неаднаразовыя публічна заклікі, накіраваныя супраць дзяржавы» і «Незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Азэрбайджана». Гэтыя артыкулы прадугледжваюць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьне волі на тэрміны ад 5 да 8 гадоў.

Лапшына даставілі зь Менску ў Баку спэцыяльным рэйсам і зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар у Баку.

Блогер з грамадзянствам Ізраілю і Расеі Аляксандар Лапшын быў затрыманы ў Менску 14 сьнежня 2016 году як асоба, абвешчаная ў міжнародны вышук. Менскі суд арыштаваў яго на 2 месяцы. Блогер знаходзіцца ў «чорным сьпісе» азэрбайджанскага МЗС за наведваньне Нагорнага Карабаху, але, нягледзячы на гэта, прыяжджаў у Баку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG