Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогера Лапшына экстрадавалі ў Баку


Блогера Аляксандра Лапшына экстрадавалі ў Баку. У аўторак ён быў дастаўлены ў сталіцу Азэрбайджану спэцыяльным рэйсам зь Менску, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Азэрбайджан», які знаходзіцца ў бакінскім аэрапорце.

Блогер з грамадзянствам Ізраілю і Расеі Аляксандар Лапшын быў затрыманы ў Менску 14 сьнежня 2016 году як асоба, абвешчаная ў міжнародны вышук. Менскі суд арыштаваў яго на 2 месяцы. Блогер знаходзіцца ў «чорным сьпісе» азэрбайджанскага МЗС за наведваньне Нагорнага Карабаху, але, нягледзячы на гэта, прыяжджаў у Баку.

Азэрбайджан абвясьціў яго ў міжнародны вышук за парушэньне закону аб дзяржаўнай мяжы і міграцыйнага заканадаўства. Паводле Генпракуратуры Азэрбайджану, у Баку Лапшына чакаюць абвінавачаньні ў шэрагу злачынстваў, у тым ліку ў закліках да гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу і ў парушэньні дзяржаўнай мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG