Саўка:
Ой, Грыша, как жэ тут не вазмуціцца?
Ад нас адгарадзіліся граніцай.
І хто? — ну, права, сорамна сказаць, -
Расія — старшы брат, сястра і маць.
Грышка:
Ад эйфарыі я ніяк не ачуняю.
Сама Расея з намі межы зачыняе!
Сябры, нішто сабе, які пачатак году!
Мы, нават, выпілі шампанскага з нагоды.
Саўка:
Какое там шампанскае?! Аксьцісь ты!
А как жэ трыславянкае ядзінства?
А как жэ прыгранічная таргоўля?
Усё ціпер сварачываць нам, што лі?
Грышка:
Ня трэба нам цяпер, як Трамп, сьцяну ўзводзіць.
Сама Расея абмяжуе-абгародзіць.
Якая радасьць! Гэта ўсё неверагодна!
Мы, нават, выпілі шампанскага з нагоды.
Саўка:
Я думаў: мне панятна ўсё ў стране і міры,
Но, нада, відзіма, мяняць арыенціры.
Я, вераятна, дзе-та што-та упусьціў...
Грышка:
Ў маёй душы пяе салоўка: ціў-ціў-ціў!