Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі міністар абвінаваціў Расею ў стварэньні «эпохі пост-праўды»


Майкл Фэлан
Майкл Фэлан

Майкл Фэлан заклікаў НАТО абараняць сябе ў кібэрпрасторы.

Міністар абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан абвінаваціў Расею ў «ператварэньні дэзынфармацыі ў зброю» і стварэньні «эпохі пост-праўды», выступіўшы з рэзкай перасьцярогай з нагоды выкарыстаньня сродкаў кібэрвайны і раскрытыкаваўшы пракрамлёўскія смі.

«Сёньня мы назіраем краіну, якая, ператвараючы дэзынфармацыю ў зброю, стварыла тое, што можна назваць эпохай пост-праўды», — сказаў Фэлан, выступаючы ў Сэнт-Эндрускім унівэрсытэце ў Шатляндыі.

«Расея відавочна выпрабоўвае НАТО і Захад на трываласьць. Яна хоча пашырыць сваю сфэру ўплыву, дэстабілізаваць іншыя краіны і аслабіць альянс», — дадаў ён.

Фэлан таксама перасьцярог пра пагрозу расейскага ўмяшальніцтва ў выбары ў Нямеччыне, якія пройдуць у гэтым годзе.

«НАТО павінна гэтак жа эфэктыўна абараняць сябе ў кібэрпрасторы, як і ў паветры, на сушы і на моры, — сказаў ён. — Каб праціўнікі ведалі, што за ўжываньне кібэрзброі прыйдзецца паплаціцца ».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG