Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WSJ: НАТО адклала сустрэчу з Украінай па ПРА


Газэта Wall Street Journal лічыць, што гэта можа быць прыкметай таго, што альянс ня хоча правакаваць Расею.

Арганізацыя Паўночнаатлянтычнага дагавора адклала заплянаваную сустрэчу з уладамі Ўкраіны, прысьвечаную сыстэмы проціракетнай абароны альянсу, паведамляе Wall Street Journal, называючы гэта чарговай прыкметай таго, што альянс спрабуе пазьбегнуць правакацыяў у адносінах з Расеяй.

Як піша газэта са спасылкай на неназваныя заходнія крыніцы, НАТО разглядала магчымасьць сустрэчы з Украінай, каб абмеркаваць верагоднасьць падзеньня абломкаў або перахопнікаў, якія зьбіліся з курсу на яе тэрыторыі ў выпадку прымяненьня супрацьракетнай сыстэмы.

Паводле выданьня, рашэньне не сустракацца з украінскімі ўладамі было прынятае на фоне нявызначанасьці ў адносінах з Расеяй. Па словах дыплямата НАТО, рашэньне не адмяняе будучых сустрэч з Украінай, паведамляе Wall Street Journal. Аднак альянс імкнецца рухацца павольна, з улікам таго, што Расея ўспрымае любыя крокі ў разьвіцьці сыстэм ПРА як правакацыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG