Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: у Літве сталі менш глядзець расейскія тэлеканалы


У 2016 годзе колькасьць жыхароў Літвы, якія рэгулярна глядзяць расейскія тэлеканалы, паменшала амаль на траціну ў параўнаньні з папярэднім годам.

Гэтак вынікае з апытаньня, якое было праведзенае на замову Міністэрства замежных справаў Літвы. Паводле апытаньня, у 2016 годзе навіны і перадачы двух расейскіх тэлеканалаў, «Першага балтыйскага каналу» і «РТР», рэгулярна глядзелі 24% і 14% гледачоў адпаведна. У 2015 годзе гэтыя паказьнікі былі 32% і 26% адпаведна.

«Лягічна, што менш чалавек глядзіць расейскія тэлепраграмы з прычыны ўведзеных забаронаў і таму падобнага. З другога боку, на колкасьць гледачоў паўплывалі анэксія Крыму ды іншыя здарэньні і тэндэнцыі», — пракамэнтаваў вынікі Ўладас Гайдзіс, кіраўнік сацыялягічнай службы, якая праводзіла апытаньне.

Камісія Літоўскага радыё і тэлебачаньня ў лістападзе 2016 году прыпыніла на тры месяцы вяшчаньне «РТР Планета». З-за парушэньняў камісія таксама ўвяла фінансавыя санкцыі супраць каналу «NTV Mir Lithuania».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG