Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель занепакоеная абвастрэньнем сытуацыі на Данбасе, Парашэнка перарваў візыт у Нямеччыну


Пятро Парашэнка і Ангела Мэркель
Пятро Парашэнка і Ангела Мэркель

У прамысловай зоне паблізу Аўдзееўкі, разьмешчанай у прыгарадзе Данецку, сёньня раніцай загінулі трое ўкраінскіх вайскоўцаў, больш за дзесяць былі параненыя. У нядзелю, паводле афіцыйных дадзеных, загінулі пяцёра вайскоўцаў.

Абвастрэньне сытуацыі ў гэтым раёне пачалося ў нядзелю. Кіеў і прадстаўнікі самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» абвінавачваюць адно аднаго ў пачатку наступу на свае пазыцыі.

Паводле вэрсіі міністэрства абароны Ўкраіны, абвастрэньне сытуацыі адбылося ў ноч на нядзелю, калі пазыцыі ўкраінскіх войскаў у Аўдзееўцы падвергліся моцнаму абстрэлу, а затым штурму. Адзін з заснавальнікаў узброенага фармаваньня «Брыгада „Усход“ ДНР» Аляксандар Хадакоўскі паведаміў расейскай службе ВВС, што актыўныя баявыя дзеяньні пачалі ўкраінскія войскі. Ён сьцьвярджае, што гэта былі не рэгулярныя падразьдзяленьні Ўзброеных сілаў Украіны, а адзін з добраахвотніцкіх батальёнаў. Пацьверджаньня гэтай інфармацыі з незалежных крыніц няма.

Тым часам, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель выказала занепакоенасьць сытуацыяй у Данбасе. 30 студзеня на сумесным з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам брыфінгу перад двухбаковай сустрэчай у Бэрліне Мэркель заявіла, што рэжым спыненьня агню ня дзейнічае, а вайскоўцы зноў гінуць. Паводле яе, сытуацыя на лініі разьмежаваньня канфліктуючых бакоў «выклікае непакой». Мэркель таксама пацьвердзіла прыхільнасьць Нямечынны Менскім дамоўленасьцям аб перамір’і на ўсходзе Ўкраіны.

Пятро Парашэнка перарваў свой візыт у Нямеччыну праз надзвычайную сытуацыю, што склалася ў Аўдзееўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG