Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі больш ня будуць караць за першае зьбіцьцё ў сямʼі, "каб зрабіць яе мацнейшаю"


Па статыстыцы, каля паловы ўсе гвалтоўных злачынстваў у Расеі зьдзяйсьняецца ў сямʼі. Прыхільнікі законапраекта лічаць, што ён неабходны для абароны традыцыйных сямейных каштоўнасьцяў.

Дзяржаўная дума Расеі дэкрыміналізавала зьбіцьцё ў сямʼі. Расейскія дэпутаты падтрымалі ў другім чытаньні законапраект, паводле якога аднаразовыя пабоі, нанесеныя блізкім сваякам, пераходзяць з шэрагу крымінальных злачынстваў у катэгорыю адміністрацыйных правапарушэньняў. За паўторныя пабоі адказнасьць будзе наступаць па крымінальным заканадаўстве.

Раней міжнародныя праваабарончыя арганізацыі Human Rights Watch і Amnesty International, а таксама генэральны сакратар Рады Эўропы Турбʼёрн Яглянд заклікалі расійскіх дэпутатаў адхіліць законапраект. Аўтары зваротаў падкрэсьліваюць, што ён пакіне ахвяр хатняга гвалту без абароны. Па статыстыцы, каля паловы ўсе гвалтоўных злачынстваў у Расеі зьдзяйсьняецца ў сямʼі.

Прыхільнікі законапраекту лічаць, што ён неабходны для абароны традыцыйных сямейных каштоўнасьцяў. Напярэдадні старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін заявіў, што дэкрыміналізацыя пабояў у дачыненьні блізкіх павінна ўспрымацца грамадзтвам як «умова для стварэньня моцных семʼяў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG