Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэксуальны гвалт і дамаганьні ў маскоўскай школе працягваліся 21 год


Ня менш як дваццаць выпускнікоў маскоўскай школы для адораных дзяцей «Ліга школ» распавялі пра сэксуальны гвалт і дамаганьні з боку яе дырэктара і яго намесьніка. Пра гэта паведамляе сайт «Медуза», карэспандэнт якога правёў расьсьледаваньне.

Паводле дадзеных выданьня, дамаганьні да школьнікаў працягваліся 21 год — з самага адкрыцьця школы ў 1994 годзе. Пры гэтым кіраўнікі навучальнай установы пагадзіліся звольніцца ў 2015 годзе, калі ад іх гэтага запатрабавалі самі выпускнікі. Пасьля гэтага яны працягнулі працаваць зь дзецьмі, хоць і абяцалі не вяртацца ў сфэру адукацыі, паведамляе «Медуза».

З былым дырэктарам «Лігі школ» аўтарам расьсьледаваньня зьвязацца не ўдалося, а яго намесьнік адкідае ўсе абвінавачваньні на свой адрас.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG