Паведамляецца, што пастар хрысьціянскага цэнтру New Destiny Пола Ўайт, якая сярод іншых сьвятароў мае чытаць малітву на цырымоніі інаўгурацыі Дональда Трампа, гэта першая жанчына ў такой функцыі на інаўгурацыі прэзыдэнта ЗША.
RT @svaboda: Глядзіце інагруацыю 45-га прэзыдэнта ЗША ўжывую. ТУТ #InaugurationDay https://t.co/ErWQT4aBaN https://t.co/ccv3YaBYVe
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017
Жывая трансьляцыя інаўгурацыі:
Зьнішчаны Старбакс і Bank of America - Адзін з вынікаў пратэстаў супраць Трампа #InaugurationDay https://t.co/N5Df4QbxrW
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017
Глядзіце інагруацыю 45-га прэзыдэнта ЗША ўжывую. ТУТ #InaugurationDay https://t.co/ErWQT4aBaN https://t.co/ccv3YaBYVe
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017
"Дональд і Уладзімір (Пуцін) - каханкі" #InaugurationDay https://t.co/VimyvT2F2p
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017
RT @franakviacorka: Як у Менску #InaugurationDay https://t.co/B4rVY5B8qG
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017
Горад літаральна ачэплены. Падчас сёньняшніх пратэстаў пацярпелі ўжо людзі #InaugurationDay https://t.co/rqHAHD8r7W
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017
Шлях Дональда Трампа да палітычнага Алімпу. Як 70-гадовы бізнэсовец-рэспубліканец ішоў да самай высокай пасады ў ЗШ… https://t.co/lBAaLkFXaM
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017
УЖЫВУЮ Прэзыдэнт Трамп (Жывы блог) #InaugurationDay https://t.co/TUcRlnXohx https://t.co/BfPNCOWng9
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017
Франак Вячорка вядзе жывую трансьляцыю з Вашынгтону:
"Не - фашыстоўскай Амэрыцы" - людзі пратэстуюць супраць Трампа #InaugurationDay https://t.co/yETqXlVkNS
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017
Зорка пратэстнага мітынгу супраць Трампа #InaugurationDay https://t.co/hUbrbgD808
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017
Абама пакінуў Белы Дом перад перадачай улады Трампу #InaugurationDay https://t.co/hSZVs9tDV4 https://t.co/NJbKNoImHN
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017
Мы цяпер у Вашынгтоне. Увесь цэнтар горада перакрыты #InaugurationDay https://t.co/8JB3z3sNx3
— Радыё Свабода (@svaboda) 20.1.2017
Агенцтва Associated Press паведаміла пра «10 абяцаньняў якія Дональд Трамп зрабіў для свайго першага дня». Паводле Associated Press, пасьля ўступленьня на пасаду прэзыдэнта Трамп мае:
— Прапанаваць канстытуцыйную папраўку, якая ўвядзе абмежаваньне на колькасьць тэрмінаў для кангрэсмэнаў.
— Замарозіць прыём на працу ў фэдэральным урадзе, каб зьменшыць выдаткі на заробкі. Пры гэтым будзе зроблены вынятак для агенцтваў, якія займаюцца абаронай, грамадзкай бясьпекай і аховай здароўя.
— Забараніць супрацоўнікам Белага дому і Кангрэсу рабіцца лабістамі пяць гадаў пасьля сыходу зь дзяржаўнай пасады.
— Абвясьціць пляны перамоваў аб зьменах у Паўночнаамэрыканскай дамове аб вольным гандлі паміж ЗША, Канадай і Мэксыкай, альбо выйсьці з гэтай дамовы.
— Афіцыйна выйсьці з Трансціхаакіянскага партнэрства.
— Зьняць абмежаваньні на здабычу вугля, нафты і прыроднага газу.
— Зьняць перашкоды, створаныя ў часе кіраўніцтва Барака Абамы для энэргетычных праектаў, такіх як трубаправод Keystone XL, які мае праходзіць праз тэрыторыі Канады і ЗША.
— Скасаваць выплаты ЗША ў праграмы ААН па зьменах клімату і накіраваць гэтыя грошы ў інфраструктуру ЗША па абароне наваольнага асяродзьдзя і водазабесьпячэньня.
— Спыніць усё фэдэральнае фінансаваньне «гарадам-прытулкам», у якіх мясцовыя ўлады не арыштоўваюць і не затрымліваюць імігрантаў, якія жывуць у ЗША нелегальна.
— Прыпыніць іміграцыю з рэгіёнаў, якія зьвязваюць з тэрарызмам, у тых выпадках, калі складана правесьці праверку.
Сам Дональд Трамп патлумачыў, што пад «першым днём» ня варта разумець менавіта пятніцу, 20 студзеня. Паводле яго, некаторыя рашэньні будуць падпісаныя адразу пасьля інаўгурацыйнай прамовы, а некаторыя ў панядзелак, 23 студзеня.
Тысячы людзей пратэставалі 19 студзеня ў Нью-Ёрку супраць прапанаваных Дональдам Трампам палітычных рашэньняў. Сярод выступоўцаў былі вядомыя акторы, сьпевакі і мэр Нью-Ёрку Біл дэ Блазіё.
Гісторыя ўзыходжаньня Дональда Трампа — відэавэрсія.
Дональд Трамп, які атрымаў у лістападзе нечаканую перамогу на выбарах прэзыдэнта ЗША, сёньня а 19-й гадзіне паводле менскага часу афіцыйна зойме гэтую пасаду.
Радыё Свабода будзе весьці тэкставую трансьляцыю, распавядаць пра ўрачыстыя мерапрыемствах у сталіцы ЗША, падчас інаўгурацыі паказваць жывую відэатрансляцыю з сынхронным перакладам на расейскую, а таксама зьбіраць рэакцыі на гэту падзею.