Лінкі ўнівэрсальнага доступу

SpaceX упершыню пасьля аварыі запусьціла ракету Falcon 9


Амэрыканская кампанія SpaceX, якую ўзначальвае Ілан Маск, запусьціла ракету Falcon 9 — упершыню ад часу аварыі ў верасьні мінулага года. Пра гэта паведамляе Reuters.

Ракета стартавала з касмадрому ў Каліфорніі. Раней чакалася, што запуск правядуць 9 студзеня, але ён быў адкладзены праза моцны вецер і дажджы. У кампаніі падкрэсьлілі, што імкнуліся зрабіць усё, каб верасьнёвая аварыя не паўтарылася.

1 верасьня 2016 году ракета Falcon 9 выбухнула на стартавай пляцоўцы на мысе Канавэрал у штаце Флорыда падчас праверкі рухавікоў.

Кампанія SpaceX зьяўляецца адной з дзьвюх прыватных касьмічных кампаній, якія заключылі кантракты з амэрыканскім нацыянальным касьмічным агенцтвам NASA на дастаўку грузаў на Міжнародную касьмічную станцыю. Выкарыстаньне шматразовых ракет Falcon 9 робіць таньнейшым запуск касьмічных апаратаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG