Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ ў 2017 годзе надасьць увагу барацьбе з радыкальнымі ісламістамі


Сэбасьцьян Курц.
Сэбасьцьян Курц.

Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) мае намер у 2017 годзе годзе ўзмацніць барацьбу супраць радыкальных ісламістаў. Як адзначыў міністар замежных спраў Аўстрыі Сэбасьцьян Курц, які займае пасаду старшыні АБСЭ, толькі ваенных дзеяньняў супраць ісламістаў недастаткова.

Паводле словаў Курца, усе 57 краін, якія ўваходзяць у АБСЭ, павінны абменьвацца вопытам барацьбы з тэрарызмам. У прыватнасьці, кіраўнік аўстрыйскага МЗС падкрэсьліў важнасьць даверу паміж Усходам і Захадам.

Паводле інфармацыі Сэбасцьяна Курца, у цяперашні час на баку ісламістаў у Сырыі і Іраку ваююць 10 тысяч грамадзян краін — членаў АБСЭ. Ён падкрэсьліў небясьпеку іх вяртаньня на радзіму і важнасьць ўзмацненьня паліцэйскага кантролю.

У 2016 годзе ў буйных гарадах Эўропы адбыліся тэракты, ахвярамі якіх сталі сотні чалавек. Адказнасьць за напады ўзяла на сябе экстрэмісцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG