Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch: пасьляваенная сыстэма правоў чалавека пад пагрозай


Уздым папулісцкіх лідэраў у Злучаных Штатах і Эўропе ўяўляе сабой сур’ёзную пагрозу для абароны асноўных правоў чалавека і пры гэтым спрыяе злоўжываньням з боку дыктатараў па ўсім сьвеце. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе World Report 2017 праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

У дакладзе адзначаецца, што абраньне Дональда Трампа прэзыдэнтам ЗША пасьля кампаніі нянавісьці і нецярпімасьці, а таксама росту ўплыву ў Заходняй Эўропе палітычных партый, якія адпрэчваюць унівэрсальныя правы, паставілі пад пагрозу пасьляваенную сыстэму правоў чалавека.

Так званыя «моцныя лідэры» у Расеі, Турэччыне, на Філіпінах і ў Кітаі зрабілі важным свой аўтарытэт, а не падсправаздачнасьць дзяржаўнага кіраваньня і вяршэнства права як гаранта росквіту і бясьпекі. Гэтыя тэндэнцыі, падмацаваныя прапагандысцкімі апэрацыямі, дыскрэдытуюць прававыя нормы і пагарджаюць фактычным аналізам, а таксама ўяўляюць сабой прамы выклік законам і інстытутам, якія спрыяюць вартасьці, памяркоўнасьці і роўнасьці, адзначае Human Rights Watch.

У 25-м выданьні дакладу World Report, аб’ёмам 687 старонак, Human Rights Watch разглядае практыкі ў галіне правоў чалавека ў больш чым 90 краінах. У прыватнасьці, даклад адзначае, што ў Расеі Ўладзімір Пуцін адказаў на незадаволенасьць насельніцтва ў 2011 годзе рэпрэсіўным парадкам дня, у тым ліку драконаўскімі абмежаваньнямі на свабоду слова і сходаў, беспрэцэдэнтнымі санкцыямі на іншадумства, а таксама законамі, якія строга абмяжоўваюць незалежныя групы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG