Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што сказаў Дональд Трамп: 10 тэзісаў


Ніжэй — некалькі асноўных тэзісаў.

  • Трамп ніколі ня меў ніякіх спраў з Расеяй, не рабіў туды ніякіх інвэстыцыяў і ня мае запазычанасьцяў перад Расеяй.
  • Трамп адхіліў выгодную для ягонага бізнэсу прапанову з Дубая аб укладаньні двух мільярдаў даляраў, каб пазьбегнуць канфлікту інтарэсаў.
  • Ужо цяпер Трамп перадае кіраваньне сваёй бізнэс-імпэрыі двум сынам і ня будзе мець да яе ніякага дачыненьня.
  • Трамп лічыць, што кабінэт, які ён фармуе, будзе адным зь лепшых, якія былі ў Амэрыцы.
  • Што да кампрамату наконт распусных паводзінаў у Расеі, то Трамп «заўсёды вельмі ўважлівы і асьцярожны і і ніколі б не дазволіў сабе трапіць у такую сытуацыю».
  • Адным зь першых крокаў будзе скасаваньне ўведзенай Абамам мэдычнай страхоўкі («абамакэр»).
  • Будзе створаная магутная сыстэма абароны ад хакераў.
  • Тыя, хто выводзяць бізнэс па-за межы ЗША і тым самым пазбаўляюць амэрыканцаў працоўных месцаў, будуць плаціць значна большыя падаткі.
  • На мяжы з Мэксыкай будзе пабудаваная сьцяна, выдаткі на будаўніцтва кампэнсуе Мэксыка.
  • Расея будзе болей паважаць Амэрыку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG